Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 кастрычніка 2016, 11:39

У Разані пры выбуху газу ў шматпавярховым доме разбурана 14 кватэр

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Разані пры выбуху бытавога газу ў шматпавярховым доме па 1-м Асеннім завулку разбурана 14 кватэр, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле апошніх даных, у выніку выбуху тры чалавекі загінулі і 13 пацярпелі. Разбурана 14 кватэр, яшчэ 7 пашкоджана. Асноўнай версіяй здарэння з'яўляецца ўцечка газу.

Выбух адбыўся ў нядзелю раніцай. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі. Праводзяцца разборы завалаў і абследуюць пашкоджаныя памяшканні на наяўнасць пацярпелых.

Паводле папярэдніх даных, жыхары пацярпелага дома ўстанаўлівалі газавыя награвальнікі з-за таго, што ў доме былі праблемы з ацяпленнем.

Па факце гібелі людзей узбуджана крымінальная справа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі