Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 ліпеня 2018, 13:20

У Расіі прадоўжаць бязвізавы рэжым для замежных балельшчыкаў ЧС да канца года

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іншаземцам, у якіх ёсць аформлены пашпарт балельшчыкаў ЧС-2018 па футболе, будзе прадастаўлены бязвізавы шматразовы ўезд у Расію да канца 2018 года. Як паведамляюць інфармагенцтвы, аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля фінальнага матчу сусветнага першынства, які прайшоў 15 ліпеня ў маскоўскіх "Лужніках".

Расійскі лідар пры гэтым выказаў надзею, што балельшчыкі скарыстаюцца такой магчымасцю і "прыедуць у нашу Расію яшчэ не раз з сябрамі і членамі сваіх сем'яў". Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, многія госці чэмпіянату ўжо выказвалі жаданне паказаць Расію сваім блізкім.

Чэмпіянат свету па футболе ў гэтым годзе прайшоў з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі