Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 ліпеня 2018, 14:45

У Расіі павысілі ПДВ да 20 працэнтаў

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная дума Расіі зацвердзіла ў трэцім, канчатковым, чытанні закон аб павышэнні падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) з 18 працэнтаў да 20 працэнтаў. Дакумент уступіць у сілу з 1 студзеня 2019 года, паведамляе ТАСС.

Законапраект быў ініцыіраваны ўрадам краіны, які падлічыў, што павышэнне ПДВ прынясе федэральнаму бюджэту дадатковыя 620 млрд расійскіх рублёў у год (больш за $9,8 млрд па бягучым курсе).

Нягледзячы на новаўвядзенні, ільготы па ПДВ будуць захаваны. Паніжаныя стаўкі ПДВ у памеры 10 працэнтаў прадугледжаны для тавараў сацыяльнага прызначэння: тавараў харчавання (за выключэннем далікатэсных), дзіцячых тавараў, перыядычных друкаваных выданняў і кніжнай прадукцыі, звязанай з адукацыяй, навукай і культурай, а таксама лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння. Існуючыя нулявыя стаўкі ПДВ прадоўжаць дзейнічаць для ўнутраных міжрэгіянальных паветраных перавозак.

Вытворцы маюць права не аднаўляць прыняты да выліку ПДВ па таварах (работах, паслугах), набытых за кошт субсідый, атрыманых у 2018 годзе на кампенсацыю часткі затрат, звязаных з выпускам і падтрымкай гарантыйных абавязацельстваў адносна колавых транспартных сродкаў, высокапрадукцыйнай самаходнай і прычапной тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай тэхнікі.

Як адзначаецца ў фінансава-эканамічным абгрунтаванні да дакумента, такія паслабленні прывядуць да страт даходаў федэральнага бюджэту ў памеры 27 млрд расійскіх рублёў (амаль $429,6 млн па бягучым курсе).

Разам з павышэннем ПДВ прыняты закон прадугледжвае зніжэнне з 1 студзеня 2019 года сукупнага тарыфу страхавых узносаў у дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды да 30 працэнтаў з 34 працэнтаў і ўстанаўленне тарыфу страхавых узносаў у пенсійны фонд у памеры 22 працэнты. Чакаецца, што пры гэтым трансферт з федэральнага бюджэту ў пенсійны фонд РФ вырасце на 502,6 млрд расійскіх рублёў (каля $8 млрд) у 2019 годзе і на 554,1 млрд расійскіх рублёў (больш за $8,8 млрд) у 2020 годзе.

Згодна з заявай кіраўніка Падліковай палаты Аляксея Кудрына павышэнне ПДВ звязана ў тым ліку са стратай даходаў федэральнага бюджэту з-за зніжэння цэн на нафту за апошнія чатыры гады: у пачатку 2014 года яны складалі $110-100 за бараль, а сёння - $76.

Урад паведаміў, што мае намер накіраваць сродкі ад павышэння ПДВ на сацыяльныя патрэбы, перш за ўсё на ахову здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі