Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 кастрычніка 2018, 12:26

У Расіі аўтобус сутыкнуўся з пазадарожнікам, пацярпелі 24 чалавекі

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ленінградскай вобласці Расіі аўтобус сутыкнуўся з пазадарожнікам Mitsubishi, пацярпелі 24 чалавекі, паведамляе ТАСС.

Інцыдэнт здарыўся на аўтадарозе "Скандынавія" пад Выбаргам. Паводле даных рэгіянальнага ўпраўлення ДІБДР, вадзіцель аўтамабіля Mitsubishi ўчыніў сутыкненне з аўтобусам, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Ад удару аўтобус з'ехаў у кювет.

Прычыны аварыі пакуль невядомы. Па факце здарэння праводзіцца праверка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі