Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 студзеня 2018, 12:32

У Перу пры падзенні аўтобуса ў прорву загінулі 48 чалавек

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Перу недалёка ад Лімы пры падзенні аўтобуса ў прорву загінулі 48 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аўтобус з 55 пасажырамі ўпаў на бераг акіяна з вышыні 100 м пасля сутыкнення з грузавой фурай на ўчастку серпанціну, вядомага як "Паварот д'ябла". Міністр транспарту і камунікацый Перу Бруна Джуфра паведаміў у Twitter, што, паводле папярэдняга аналізу даных GPS, абодва вадзіцелі рухаліся з перавышэннем скорасці.

Цяпер праводзіцца расследаванне акалічнасцей трагедыі. Работа ратавальнікаў на месцы здарэння ўскладнена з-за прыліву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі