Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 верасня 2019, 13:36

У Парыжы праходзіць самая вялікая за 12 гадоў транспартная забастоўка

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйнейшая з 2007 года забастоўка работнікаў транспарту праходзіць сёння ў Парыжы. У горадзе і яго наваколлі назіраюцца заторы, агульная даўжыня якіх дасягае амаль 300 км, паведамляе французскае выданне The Local.

Удакладняецца, што 10 з 16 ліній парыжскага метро сёння закрыты, астатнія шэсць працуюць па абмежаваным графіку і толькі ў час пік. Не працуюць таксама дзве асноўныя рэгіянальныя чыгуначныя лініі. У сувязі з гэтым многія парыжане і жыхары прыгарада былі вымушаны дабірацца да работы пешшу або на веласіпедах, самакатах і скутарах, праводзячы ў дарозе па некалькі гадзін.

Раніцай у часы пік заторы на дарогах у Парыжы і прыгарадзе расцягнуліся на 291 км - гэта ў два разы больш, чым звычайна, паводле падлікаў мясцовых улад.

Міжнароднае французскае радыё паведамляе, што транспартная сістэма Парыжа і прыгарада вернецца да нармальнага графіка работы ў 5.30 14 верасня.

Некалькі прафсаюзаў Францыі, у тым ліку тры самыя вялікія - UNSA, CGT і CFE-CGC, напярэдадні заклікалі да ўдзелу ў забастоўцы супраць пенсійнай рэформы. Урад анансаваў маштабную рэформу, якая аб'яднае 42 розныя пенсійныя сістэмы ў адзіную, заснаваную на балах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі