Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2017, 14:04

У Партугаліі з-за пажараў эвакуіравалі жыхароў 10 населеных пунктаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Партугаліі з-за маштабных пажараў праведзена эвакуацыя жыхароў 10 населеных пунктаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пажары ахапілі цэнтр і поўдзень краіны. Распаўсюджванню агню садзейнічаюць моцны вецер і гарачае надвор'е, якое ўсталявалася ў рэгіёне. У барацьбе са стыхіяй удзельнічаюць 3 тыс. супрацоўнікаў пажарных службаў, задзейнічаны самалёты.

Цяперашнія пажары ў Партугаліі называюць самымі маштабнымі за апошняе дзесяцігоддзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі