Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2018, 12:03

У Пакістане з-за гарачыні за тры дні загінулі 65 чалавек

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анамальная гарачыня ўсталявалася на тэрыторыі Пакістана, за трое сутак у краіне загінулі 65 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

У буйнейшым горадзе Пакістана Карачы слупок тэрмометра падняўся да 44 градусаў па Цэльсіі. Сітуацыю пагаршаюць перабоі ў падачы электраэнергіі, а таксама пост у месяц Рамадан, у час якога большасць мусульман адмаўляецца ад ежы і піцця ў дзённы час.

Улады асцерагаюцца, што колькасць ахвяр будзе павялічвацца. Так, у 2015 годзе з-за гарачыні ў адным толькі горадзе Карачы загінулі больш за 1,3 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі