16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У парыжскім офісе Міжнароднага валютнага фонду адбыўся ўзрыў. Як паведамляюць інфармагенцтвы, узрыў прагрымеў пры адкрыцці канверта.
Вядома, што адзін чалавек пацярпеў.
На месца здарэння прыбыла паліцыя. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.-0-