27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Германіі адбыўся чарговы ўзрыў. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на радыёстанцыю "Баерышэр рундфунук" (BR), у горадзе Цырндорф узарваўся чамадан, які быў пакінуты паблізу ведамства па справах мігрантаў.
Аб загінулых і пацярпелых пакуль не паведамляецца.
Раней, 24 ліпеня, моцны ўзрыў прагрымеў у нямецкім горадзе Ансбах. У выніку 12 чалавек атрымалі раненні, тэрарыст загінуў.-0-