Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лютага 2018, 12:54

У Мексіцы адбылося яшчэ адно моцнае землетрасенне

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мексіканскім штаце Аахака адбылося землетрасенне магнітудай 6,0, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных Нацыянальнай сейсмалагічнай службы Мексікі, ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10 км.

Даных аб пацярпелых і разбурэннях не паступала. Між тым паведамляецца, што многія жыхары Мехіка пакінулі свае дамы.

16 лютага ў Мексіцы адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 7,2. Эпіцэнтр знаходзіўся за 11 км ад горада Пінатэпа-Насьяналь (штат Аахака). Ачаг залягаў на глыбіні 12 км. Землетрасенне не прывяло да чалавечых ахвяр, але нанесла матэрыяльны ўрон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі