Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 студзеня 2017, 11:40

У Маскве прайшоў велапарад пры 28 градусах марозу

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за паўтысячы веласіпедыстаў пракаціліся па вуліцах Масквы ў час Другога зімовага маскоўскага велапарада, нягледзячы на аранжавы ўзровень небяспекі, аб'яўлены ў расійскай сталіцы з-за моцных маразоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Тэмпература паветра ў Маскве 8 студзеня апускалася да 28 градусаў ніжэй за нуль. І ўсё ж арганізатары вырашылі правесці ў гэты дзень велапарад у падтрымку веласіпеднай інфраструктуры і бяспекі на дарогах.

Удзельнікам рэкамендавалі з належнай увагай паставіцца да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве і захавання тэхнікі бяспекі з-за экстрэмальных тэмператур.

Маршрут акцыі прайшоў ад вул.3-й Фрунзенскай па трох набярэжных Масквы-ракі да Крамля і назад. У пачатку і канцы маршруту дзяжурылі супрацоўнікі МНС і медыкі, гатовыя прыйсці на дапамогу. Як адзначылі ў Дэпартаменце транспарту Масквы, ні адзін з удзельнікаў не звярнуўся да ўрачоў пасля завяршэння велапарада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі