Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 верасня 2017, 16:27

У лонданскім метро ўзарвалася зараднае ўстройства тэлефона

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Станцыя "Таўэр Хіл" лонданскага метро была эвакуіравана пасля таго, як у поездзе падземкі ўзарвалася зараднае ўстройства тэлефона. Аб гэтым паведамляе The Independent.

Паводле даных лонданскай пажарнай брыгады, узрыў быў невялікі. Людзі былі эвакуіраваны ў мэтах засцярогі.

Раней, 15 верасня, у метро Лондана на станцыі "Парсанс Грын" прагрымеў узрыў, пацярпелі амаль 20 чалавек. Узарваўся белы кантэйнер, які быў пакінуты ў пакеце каля дзвярэй вагона метро. Паліцыя кваліфікавала ўзрыў як тэракт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі