Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2017, 11:12

У лонданскім метро адбыўся ўзрыў, ёсць пацярпелыя

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У метро Лондана на станцыі "Парсанс Грын" прагрымеў узрыў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на брытанскія СМІ.

Некалькі чалавек атрымалі апёкі твару, у іх згарэлі валасы. Колькасць пацярпелых не называецца. Інфармацыі аб загінулых няма.

Паводле даных газеты Metro, узарваўся белы кантэйнер, які быў пакінуты ў пакеце каля дзвярэй вагона метро.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі