Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лютага 2018, 14:45

У Літве выбралі тры лепшыя ідэі для развіцця краіны

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Літве выбралі тры лепшыя ідэі для развіцця краіны. Ідэі-пераможцы былі названы сёння на спецыяльнай канферэнцыі з удзелам першых асоб дзяржавы, паведамляе ТАСС.

Акцыя "Ідэя для Літвы" была прымеркавана да 100-годдзя незалежнасці і працягвалася пяць месяцаў. Арганізатарамі было разгледжана звыш 1,5 тыс. ініцыятыў. У выніку перамаглі тры ідэі: увесці двайное грамадзянства, зрабіць да 2025 года прафесію настаўніка прэстыжнай і дапамагчы маладым сем'ям у набыцці жылля.

Пры гэтым ідэя ўзаконіць двайное грамадзянства, якая апынулася на першым месцы, мае для Літвы асаблівае значэнне. Паводле розных ацэнак, за гады незалежнасці Літву пакінула ад 700 тыс. да 1 млн чалавек (насельніцтва краіны складае 2,8 млн чалавек). Двайное грамадзянства магло б садзейнічаць таму, каб грамадзяне, якія пакінулі радзіму, захоўвалі сувязь з ёю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі