Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 жніўня 2016, 12:18

У Кыргызстане 29 жніўня аб'яўлены дзень жалобы

29 жніўня, Бішкек /БЕЛТА - ТАСС/. Дзень жалобы аб'яўлены сёння ў Кыргызстане. Прыспушчаны дзяржаўныя сцягі і адменены ўсе забаўляльныя мерапрыемствы. Як паведамілі сёння ў прэс-службе кіраўніка кыргызскай дзяржавы, указ аб аб'яўленні 29 жніўня днём жалобы падпісаў 28 жніўня прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў.

У сваім указе прэзідэнт адзначыў, што 27 жніўня 2016 года практычна ў адзін і той жа час адбыліся дзве трагічныя падзеі. 14 грамадзян Кыргызскай Рэспублікі загінулі ў выніку пажару ў горадзе Масква Расійскай Федэрацыі, а дарожна-транспартнае здарэнне на аўтамабільнай дарозе Бішкек-Ош забрала жыцці 9 чалавек.

Прэзідэнт пры гэтым адзначыў, што гэта "цяжкая страта для ўсяго народа" рэспублікі. Атамбаеў таксама рэкамендаваў органам мясцовага самакіравання аказаць неабходную дапамогу і падтрымку сем'ям загінулых і пацярпелым.

Між тым жыхары Масквы, як паведаміла сёння пасольства Кыргызстана ў Расіі, нясуць кветкі да будынка дыпламатычнага прадстаўніцтва і выказваюць спачуванні ў сувязі з гібеллю кыргызскіх грамадзян у час пажару ў друкарні "Друкаваны экспрэс" у расійскай сталіцы.

Як плануецца, сёння ў другой палавіне дня целы загінулых у Маскве грамадзян Кыргызстана будуць спецрэйсам дастаўлены ў паўднёвы абласны цэнтр Ош і Бішкек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі