Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 жніўня 2017, 12:54

У Краснадарскім краі ў мора сарваўся аўтобус з людзьмі

25 жніўня, Мінск/ Кар. БЕЛТА/. У Краснадарскім краі (Расія) у мора з пірса сарваўся аўтобус з людзьмі. Паводле розных даных, загінулі ад 6 да 12 чалавек, лёс яшчэ як мінімум пяцярых невядомы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ў пасёлку Вална Тэмрукскага раёна. Вядома, што ў момант аварыі ў аўтобусе знаходзіліся больш за 20 чалавек. Прычыны здарэння пакуль не паведамляюцца. Вядуцца пошукі прапаўшых пасажыраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі