Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У краінах СНД захоўваецца высокі ўзровень даверу да дзяржаўных інфармагенцтваў - Тэмірбекава

У свеце 06.09.2018 | 12:39
У час Кангрэса еўразійскіх СМІ. Фота Кабар
У час Кангрэса еўразійскіх СМІ. Фота Кабар

6 верасня, Чалпон - Ата /БЕЛТА - ТАСС/. У краінах СНД захоўваецца высокі ўзровень даверу да дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці. Аб гэтым заявіла намеснік міністра культуры, інфармацыі і турызму Кыргызстана Айнура Тэмірбекава сёння на XXV пасяджэнні Інфармацыйнага савета СНД у горадзе Чалпон-Ата (Кыргызстан).

"Давер да дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў у людзей захоўваецца. Спадзяёмся, што цяперашняе пасяджэнне Інфармацыйнага савета будзе садзейнічаць павышэнню іх прафесіяналізму", - сказала яна.

Намеснік міністра звярнула ўвагу, што пасяджэнне супала з правядзеннем у Кыргызстане ІІІ Сусветных гульняў качэўнікаў. "Галоўная місія гульняў - гэта папулярызацыя нацыянальных відаў спорту, якія не ўвайшлі ў алімпійскую праграму", - адзначыла яна. На гэты раз Кыргызстан пры правядзенні спаборніцтваў сканцэнтраваў намаганні на іх культурным складніку. "І мы не памыліліся, прапанаваўшы свету аўтэнтычны кантэнт. Напрыклад, для ўдзелу ў фестывалі "Сусвет качэўнікаў" прыбылі прадстаўнікі 25 краін і 8 суб'ектаў Расіі", - дадала Айнура Тэмірбекава.

"Мы абавязаны распаўсюдзіць правераную і дакладную інфармацыю", - заявіў у сваю чаргу дырэктар кыргызскага агенцтва "Кабар" Кубанычбек Таабалдыеў. На яго думку, такі прафесійны падыход даў магчымасць агенцтву, якое цяпер выпускае паведамленні на шасці мовах, павялічыць сваю аўдыторыю. "На сённяшні дзень нас чытаюць у 180 краінах свету", - удакладніў ён.

Прадстаўнікі інфармагенцтваў СНД на сустрэчы абмеркавалі рэалізацыю праектаў у Год культуры ў СНД, дзейнасць Выканаўчага камітэта СНД у сферы інфармацыйных абменаў, ключавыя падзеі ў рэгіёне ў 2018-2019 гадах.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").