Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 красавіка 2018, 09:37

У Кітаі пры пажары ў будынку караоке загінулі 18 чалавек

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітаі пры пажары ў будынку караоке загінулі 18 чалавек, 5 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Узгаранне адбылося ў ноч на 24 красавіка ў караоке ў горадзе Цін'юань кітайскай правінцыі Гуандун. Службы, якія прыбылі на месца здарэння, аператыўна справіліся з агнём, аднак пазбегнуць вялікай колькасці ахвяр пажару не ўдалося. Усе пацярпелыя дастаўлены ў медыцынскія ўстановы горада.

Прычына ўзгарання пакуль не называецца. Паводле папярэдніх даных, гэта мог быць падпал. Вядзецца расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі