Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2017, 10:26

У Кітаі аўтобус пратараніў сцяну тунэля на скораснай шашы: 36 чалавек загінулі

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітаі пасажырскі аўтобус пратараніў сцяну тунэля на скораснай шашы, у выніку 36 чалавек загінулі і 13 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на цэнтральнае тэлебачанне КНР.

Аварыя здарылася каля 23.30 па мясцовым часе 10 жніўня на скораснай шашы ў правінцыі Шэньсі. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус, які рухаўся па маршруце Чэнду (правінцыя Сычуань) - Лаян (правінцыя Хэнань), пры ўездзе ў тунэль урэзаўся ў сцяну.

У выніку ДТЗ загінулі 36 чалавек, яшчэ 13 з траўмамі рознай ступені шпіталізаваны. Пацярпелым ужо аказана неабходная дапамога.

Вядзецца расследаванне прычын аварыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі