Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2018, 11:12

У Кіеве абмяжоўваюць правядзенне масавых мерапрыемстваў з-за адру

11 студзеня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. У Кіеве на працягу 30 дзён будзе дзейнічаць абмежаванне на правядзенне масавых мерапрыемстваў для прадухілення распаўсюджвання адру. Аб гэтым на брыфінгу паведаміў першы намеснік старшыні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) Мікалай Паварознік.

"Будзе абнародаваны адзіны пратакол, які будзе абавязковым для выканання на тэрыторыі Кіева... Ва ўстановах, арганізацыях правядзенне тых ці іншых масавых мерапрыемстваў будзе абмежавана. Мы гаворым аб 30-дзённым перыядзе", - сказаў Мікалай Паварознік.

Паводле даных КГДА, за дзесяць дзён 2018 года ў Кіеве зарэгістраваны 61 выпадак захворвання на адзёр, з якіх 49 - у дзяцей.

Кіеўская ўлада прыняла рашэнне, што дзяцей, якія не маюць прышчэпкі ад адру, не будуць дапускаць да заняткаў у школах і дзіцячых садах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі