Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2018, 10:38

У Казахстане зацверджаны новы алфавіт на аснове лацініцы

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы алфавіт на аснове лацініцы зацверджаны Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Адпаведны ўказ размешчаны на афіцыйным сайце Прэзідэнта Казахстана, паведамляе БЕЛТА.

Алфавіт казахскай мовы, заснаваны на лацінскай графіцы, выкладаецца ў новай рэдакцыі. Зацверджаны алфавіт змяшчае 32 літары. У ранейшым варыянце выкарыстоўвалася 9 апострафаў, што ўскладняла пісьмо і чытанне. Цяпер іх стала менш, таксама ўведзены дыграфы sh, ch.

Пераход на лацініцу ў Казахстане будзе праводзіцца паэтапна да 2025 года. З 2021 года плануецца выдаваць пашпарты на лацініцы, з 2024 года на яе пяройдуць дзяржСМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі