Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2018, 12:15

У Казахстане сфарміруюць стандарт "разумнага горада"

10 студзеня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. На аснове вопыту Астаны неабходна сфарміраваць эталонны стандарт "Смарт Сіці". Аб гэтым гаворыцца ў Пасланні Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева народу краіны "Новыя магчымасці развіцця ва ўмовах чацвёртай прамысловай рэвалюцыі", тэкст якога апублікаваны сёння на сайце кіраўніка дзяржавы.

"Разумныя гарады" для "разумнай нацыі" - адна з 10 задач, пастаўленых Прэзідэнтам Казахстана ў новым Пасланні.

"Сучасныя тэхналогіі даюць эфектыўныя рашэнні праблем хуткарослага мегаполіса. Таму на аснове вопыту Астаны неабходна сфарміраваць эталонны стандарт "Смарт Сіці" і пачаць распаўсюджванне лепшых практык і абмен вопытам паміж гарадамі Казахстана", - гаворыцца ў Пасланні.

Як адзначае Прэзідэнт, "у свеце прыйшлі да разумення, што менавіта гарады канкурыруюць за інвестараў, якія выбіраюць не краіну, а горад, у якім камфортна жыць і працаваць".

Трэба комплексна ўкараняць кіраванне гарадскім асяроддзем на аснове канцэпцыі "Смарт Сіці" і развіцця кампетэнцый людзей, якія перасяляюцца ў горад. "Разумныя гарады" стануць лакаматывамі рэгіянальнага развіцця, распаўсюджвання інавацый і павышэння якасці жыцця на ўсёй тэрыторыі краіны, адзначае Прэзідэнт Казахстана.

Нурсултан Назарбаеў таксама адзначыў неабходнасць укаранення Інтэлектуальнай транспартнай сістэмы ў Казахстане. "Яна дасць магчымасць эфектыўна кіраваць транспартнымі патокамі і вызначаць патрэбнасці далейшага развіцця інфраструктуры", - гаворыцца ў Пасланні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі