Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2018, 18:29

У Казахстане плануюць увесці адзіны сукупны плацеж для нефармальна занятых

18 красавіка, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Казахстана прапануе ўвесці спецыяльны падатковы рэжым для нефармальна занятых.

"Для спрашчэння рэгістрацыі і легалізацыі дзейнасці нефармальна занятых прапануецца ўвесці спецыяльны падатковы рэжым - адзіны сукупны плацеж (АСП)", - паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Казахстан Мадзіна Абылкасымава на пасяджэнні ўрада.

АСП будзе аб'ядноўваць чатыры плацяжы - індывідуальны падаходны падатак, абавязковыя пенсійныя ўзносы, узносы ў фонды медыцынскага і сацыяльнага страхавання. Выплата АСП будзе азначаць аўтаматычную рэгістрацыю дзейнасці і ўдзел у сістэме медыцынскага і сацыяльнага страхавання, пенсійнага забеспячэння. АСП прызначаны для асноўных катэгорый самазанятасці, да якіх будуць аднесены фізічныя асобы, што не выкарыстоўваюць працу наёмных работнікаў, аказваюць паслугі фізічным асобам, не маюць стацыянарнага месца на тэрыторыі гандлёвых аб'ектаў і рынкаў, заняты ў асабістай падсобнай гаспадарцы.

"Сутнасць новага рэжыму заключаецца ў невялікай суме падатку, адзіным плацяжы, які ўключае падатак і сацыяльныя плацяжы, адсутнасці падатковай справаздачнасці, падатковых праверак і адміністрацыйных спагнанняў", - дадаў міністр нацыянальнай эканомікі РК Цімур Сулейменаў.

Дырэктар цэнтра прыкладных даследаванняў "Талап" Рахім Ашакбаеў адзначыў, што АСП будзе стымуляваць работнікаў і работадаўцаў фармалізаваць свае працоўныя адносіны і выйсці з ценю. Паводле яго слоў, доля самазанятага насельніцтва ў Казахстане даволі вялікая - яна перасягае 2 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі