Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 жніўня 2018, 15:58

У Каталоніі з-за спёкі памерлі 23 чалавекі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У іспанскай Каталоніі з 24 ліпеня 23 чалавекі памерлі з-за анамальнай спёкі, паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовы дэпартамент аховы здароўя.

Паводле існуючых звестак сярод загінулых 13 мужчын і 10 жанчын ва ўзросце ад 41 да 100 гадоў. Ад цеплавых удараў таксама памерлі некалькі жыхароў іншых аўтаномных супольнасцей каралеўства.

Цяпер надвор'е ў Іспаніі нармалізавалася, аднак у краіне па-ранейшаму даволі горача.

Раней у многіх правінцыях Іспаніі была аб'яўлена трывога. У некаторых населеных пунктах, дзе тэмпература паветра перасягала 40 градусаў па Цэльсію, узровень небяспекі быў падняты да самага высокага - чырвонага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі