Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2017, 10:38

У Калумбіі абрушыўся вісячы мост з людзьмі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абрушэнне моста ў Калумбіі забрала жыцці 11 чалавек, яшчэ 13 шпіталізаваны, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пешаходны вісячы мост абрушыўся ў горадзе Вільявісенсьё. Канструкцыя па вышыні складала 10-15 м. На той момант на мосце знаходзілася каля 30 чалавек. Паводле папярэдніх даных, мост мог абрушыцца з-за перагрузкі. Калумбійскія ўлады звярнуліся да жыхароў з просьбай здаваць кроў для пацярпелых.

Вісячы мост з'яўляўся адной з мясцовых выдатных мясцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі