Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 ліпеня 2017, 09:58

У Японіі з-за гарачыні загінулі шэсць чалавек, больш за 6,3 тыс. шпіталізаваны

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачыня, што ўсталявалася на значнай тэрыторыі Японіі, за тыдзень забрала жыцці шасці чалавек, больш як 6,3 тыс. былі шпіталізаваны з цеплавым ударам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных медыкаў, часцей за ўсё па дапамогу ў бальніцы звярталіся жыхары Токіа, вострава Хакайда, а таксама прэфектур Осака, Аіці, Хіёга, Фукуока і Сайтама. Большасць пацярпелых - людзі пажылога ўзросту.

Жыхарам раяць піць шмат вады, пазбягаць працяглых прагулак пад сонцам, насіць галаўныя ўборы. Сіноптыкі прагназуюць, што ў бліжэйшыя некалькі дзён гарачыня ў рэгіёне захаваецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі