Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2018, 09:12

У Японіі адбылося землетрасенне магнітудай 4,6

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 4,6 адбылося сёння ў паўночнай частцы Японіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне краіны.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіцца ў прэфектуры Хакайда, ачаг залягаў на глыбіні 30 км.

Даных аб пацярпелых або разбурэннях пакуль няма. Была аб'яўлена пагроза цунамі, аднак праз некалькі хвілін папярэджанне знялі.

У мінулым месяцы на Хакайда адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 6,7, у выніку якога не менш як 44 чалавекі загінулі і яшчэ каля 650 пацярпелі. Удар стыхіі выклікаў шматлікія разбурэнні і маштабныя перабоі ў падачы электраэнергіі на поўначы краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі