Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 чэрвеня 2017, 19:30

У Іране на НПЗ здарыўся пажар, пацярпелі каля 100 чалавек

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У іранскім горадзе Ісфахан на нафтаперапрацоўчым заводзе здарыўся пажар, пацярпелі каля 100 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Узгаранне адбылося ў сховішчы серы. У большасці пацярпелых дыягнаставана атручэнне газам, многія шпіталізаваны.

Прычыны пажару пакуль не ўстаноўлены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі