Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 жніўня 2017, 09:01

У Індыі поезд пасля сутыкнення з самазвалам сышоў з рэек: 74 пацярпелыя

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скорасны пасажырскі поезд у штаце Утар-Прадэш на поўначы Індыі сутыкнуўся з самазвалам і сышоў з рэек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ноччу 23 жніўня. Пацярпелі 74 чалавекі, з іх чацвёра знаходзяцца ў крытычным стане. Даных аб ахвярах няма.

Як паведамлялася, 19 жніўня ў тым жа індыйскім штаце таксама адбылася чыгуначная катастрофа. Тады загінулі 23 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі