Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 красавіка 2018, 16:12

У Інданезіі здарыўся пажар на нафтавай свідравіне: 15 чалавек загінулі, 40 паранены

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інданезіі здарыўся пажар на нелегальнай нафтавай свідравіне, загінулі 15 чалавек, не менш за 40 атрымалі раненні, паведамляе ТАСС.

Інцыдэнт здарыўся ў інданезійскай правінцыі Ачэх. Узгаранне на свідравіне адбылося з-за ўцечкі гаручай вадкасці. Агонь ахапіў тры жылыя дамы і перакінуўся на бліжэйшыя дрэвы.

Паводле даных улад, здабыча нафты мела незаконны характар, цяпер вядуцца пошукі ўладальніка свідравіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі