Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2016, 09:15

У Інданезіі адбылося землетрасенне, загінулі не менш як 18 чалавек

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інданезіі адбылося землетрасенне, загінулі не менш як 18 чалавек, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Разбураны дзясяткі дамоў, будынкаў і храмаў. Магнітуда падземных штуршкоў, паводле даных Геалагічнай службы ЗША, склала 6,5, эпіцэнтр размяшчаўся на востраве Суматра, за 92 кіламетры на ўсход ад горада Банда-Ачэх на паўночным узбярэжжы. Ачаг залягаў на глыбіні 8,2 км.

Першыя звесткі аб пацярпелых паступілі з акругі Підзіджая ў правінцыі Ачэх. Ахвярамі землетрасення сталі мінімум 18 чалавек, выратавальныя работы прадаўжаюцца. Разборам завалаў перашкаджае складаны ландшафт мясцовасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі