Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 сакавіка 2017, 16:58

У храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме скончана першая за 200 гадоў рэстаўрацыя

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завершана першая за 200 гадоў рэстаўрацыя капліцы храма Гроба Гасподняга (вядомы таксама як Іерусалімскі Храм Уваскрэсення Хрыстовага), пад якой, паводле падання, знаходзіцца пахавальня Ісуса. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на газету The Times of Israel.

Рэстаўрацыю праводзілі грэчаскія спецыялісты. Адкрыццё капліцы, згодна з папярэдняй інфармацыяй, адбудзецца 22 сакавіка. На мерапрыемстве будуць прысутнічаць кіраўнік каталіцкай царквы Папа Рымскі Францыск, а таксама прадстаяцель Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы Усяленскі Патрыярх Варфаламей I.

Згодна з данымі выдання, у час работ быў дэманціраваны металічны каркас, што з 1947 года быў выкол капліцы, а мураваны фасад святыні ачышчаны ад сажы, якая з'яўляецца ад запаленых свечак. Таксама рэстаўратары прасеклі акно, якое дасць магчымасць паломнікам зірнуць на пахавальню Збавіцеля.

Паведамляецца, што рэстаўрацыйныя работы доўжыліся дзевяць месяцаў, на іх было зрасходавана каля $4 млн. Праект рэалізоўваўся на ахвяраванні.

Гроб Гасподні - галоўная святыня хрысціянскага свету. Лічыцца, што ён стаіць на тым самым месцы, дзе, згодна са Святым Пісаннем, быў распяты, пахаваны, а затым уваскрэс Ісус Хрыстос.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі