Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лістапада 2017, 11:00

У Хабараўскім краі аб'яўлена жалоба па ахвярах крушэння самалёта L-410

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Хабараўскім краі (Расія) 16 лістапада аб'яўлена днём жалобы па ахвярах крушэння пасажырскага самалёта L-410, паведамляюць інфармагенцтвы.

Самалёт рухаўся з Хабараўска ў пасёлак Нялькан і пацярпеў крушэнне пры заходзе на пасадку. Паводле ўдакладненых даных, загінулі шэсць чалавек. Раней паведамлялася аб сямі загінулых. Трохгадовая дзяўчынка, якой удалося выжыць, знаходзіцца ў бальніцы ў стабільна цяжкім стане.

Пошукава-выратавальныя работы на месцы здарэння ўжо завершаны, праводзяцца следчыя дзеянні. На гэты момант разглядаюцца тры версіі крушэння: неспрыяльныя ўмовы надвор'я, памылка пілотаў і тэхнічныя няспраўнасці. Узбуджана крымінальная справа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі