Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 верасня 2016, 11:08

У горадзе Шарлат у ЗША прадаўжаюцца беспарадкі, уведзена каменданцкая гадзіна

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Шарлат (ЗША, штат Паўночная Караліна) ужо некалькі дзён не сціхаюць беспарадкі, якія ўзніклі з-за таго, што паліцэйскі застрэліў чарнаскурага. Мясцовыя ўлады вымушаны былі ўвесці з 23 верасня каменданцкую гадзіну ў начны час - з 24.00 да 6.00, інфармуе ТАСС.

Адменяць каменданцкую гадзіну пасля таго, як у горадзе перастане дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча, які быў аб'яўлены на дзень раней.

Паведамляецца, што за час масавых акцый пратэсту, якія пачаліся 21 верасня, пацярпелі 13 чалавек, з іх 4 - паліцэйскія. Паводле даных праваахоўнікаў, затрыманы 44 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі