14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нямецкім горадзе Аўрых (зямля Ніжняя Саксонія) з-за моцнага ветру і дажджу з музычнага фестывалю Seaside пад адкрытым небам эвакуіравалі амаль 5 тыс. наведвальнікаў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Пляцоўка фестывалю, размешчаная на беразе мясцовага вадаёма, была вызвалена на працягу гадзіны. Цяпер яна поўнасцю затоплена. Ніхто з наведвальнікаў не пацярпеў.
Паведамляецца, што з-за эвакуацыі не змог выступіць папулярны ў Германіі комік і музыкант Ота Ваалкес (Otto Waalkes).-0-