Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2017, 17:38

У Германіі падвялі вынікі выбараў у Бундэстаг

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная выбарчая камісія Германіі агучыла афіцыйныя вынікі праведзеных 24 верасня выбараў у Бундэстаг. Канчатковыя даныя галасавання прадставіў сёння ў Берліне старшыня Федэральнай выбарчай камісіі Дзітэр Зарайтэр, паведамляе ТАСС.

Згодна з афіцыйным падагульняючым рэзультатам, які замацоўвае размеркаванне дэпутацкіх мандатаў у парламенце новага склікання, большасць месц захоўвае за сабой Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) Ангелы Меркель. Усяго ў Бундэстагу будзе прадстаўлена сем палітычных сіл.

Паводле даных Дзітэра Зарайтэра, з 709 месц 200 (26,8 працэнта) зоймуць прадстаўнікі ХДС. Яго баварскі партнёр Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) - 46 месц (6,2 працэнта). Такім чынам, буйнейшую фракцыю, якая складаецца з 246 дэпутатаў, сфарміруе кансерватыўны блок, які атрымаў 33 працэнты галасоў.

На другім месцы замацавалася Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ), за якую прагаласавала 20,5 працэнта немцаў, што з'яўляецца горшым для партыі рэзультатам у сучаснай гісторыі. На долю сацыял-дэмакратаў, якія прынялі ўжо рашэнне пайсці ў апазіцыю, прыпадае 153 дэпутацкія мандаты.

Упершыню трапіўшая ў Бундэстаг правая "Альтэрнатыва для Германіі" з 12,6 працэнта галасоў выбаршчыкаў атрымлівае ў парламенце 94 месцы. Свабодная дэмакратычная партыя, якая атрымала 10,5 працэнта галасоў, будзе прадстаўлена 80 дэпутатамі, Левая партыя з 9,2 працэнта - 69 парламентарыямі, а зялёныя з 8,9 працэнта - 67.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі