23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гандурасе пацярпеў крушэнне прыватны пасажырскі самалёт з амерыканскімі грамадзянамі на борце, шэсць чалавек атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.
Інцыдэнт здарыўся вечарам 22 мая ў сталіцы краіны. У час прызямлення самалёт выехаў з узлётна-пасадачнай паласы і разваліўся на дзве часткі.
Прычыны здарэння высвятляюцца.
Гэты аэрапорт лічыцца адным з самых небяспечных у свеце. Ён размешчаны недалёка ад гор, таму пілотам перад пасадкай даводзіцца рабіць манеўры на гранічна нізкай вышыні.-0-