Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2018, 19:37

У Францыі з музея ўкралі карціну коштам 1,5 млн еўра

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грабежнікі ўкралі з Музея прыгожых мастацтваў у французскім Нансі карціну Поля Сіньяка "Порт Ля-Рашэль". Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Кошт карціны ацэньваецца ў памеры 1,5 млн еўра.

Адзначаецца, што супрацоўнікі музея выявілі прапажу 24 мая. Злачынцы пакінулі на сцяне толькі раму, выразаўшы з яе палатно памерам 46,5 на 55 см. Слядоў узлому ў будынку музея не было знойдзена. Расследаваннем інцыдэнту займаецца мясцовая пракуратура.

Поль Сіньяк (1863-1935) - адзін з самых вядомых мастакоў-неаімпрэсіяністаў канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Разам з мастаком Жоржам Сёра ён распрацаваў унікальную тэхніку напісання карцін - пуантылізм (палотны створаны частымі невялікімі мазкамі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі