Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 жніўня 2018, 14:00

У Францыі ўвялі штраф за непрыстойныя паводзіны ў адрас жанчын

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Францыі адобрыў закон аб увядзенні штрафу за непрыстойныя паводзіны ў адрас жанчын, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на радыё Europe-1.

Паводле слоў дзяржаўнага сакратара па пытаннях роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі Марлен Ш'япы, закон накіраваны на зніжэнне парога талерантнасці да сексуальнага насілля ў краіне. У прыватнасці, ён прадугледжвае адказнасць за вулічныя дамаганні, якія раней заставаліся без прыцягнення да адказнасці.

Адзначаецца, што за непрастойныя і дакучлівыя паводзіны ў адрас жанчын будзе назначацца штраф у памеры ад 90 да 750 еўра.

Падставай для прыняцця такіх мер стаў інцыдэнт, які адбыўся на мінулым тыдні ў Парыжы. Маладая дзяўчына папрасіла замаўчаць прахожага, які свістаў ёй услед, а ён у адказ яе ўдарыў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі