Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 жніўня 2018, 19:41

У Францыі разбіўся турыстычны самалёт

6 жніўня, Парыж /БЕЛТА-ТАСС/. Тры чалавекі загінулі ў выніку катастрофы лёгкага турыстычнага самалёта ў французскім дэпартаменце Пюі-дэ-Дом паблізу горада Мазуар. Аб гэтым паведаміла агенцтва навін AFP са спасылкай на выратавальную службу.

Пры падзенні самалёт разваліўся на часткі, аднак узгарання не ўзнікла. Тым не менш, дзве жанчыны і мужчына, якія знаходзіліся на яго борце, загінулі.

Пюі-дэ-Дом - горны дэпартамент у цэнтральнай частцы краіны. У ім размешчана буйнейшая ў Еўропе града вулканаў. Такі рэльеф мясцовасці стварае моцныя ўзыходныя патокі, што прыцягвае ў рэгіён шматлікіх аматараў планерызму, дэльтапланерызму і парапланерызму. Для лёгкіх самалётаў, наадварот, такія ўмовы ўяўляюць пэўную небяспеку пры палётах на невялікіх вышынях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі