17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі сёння аб'яўлены новы склад урада, паведамляюць інфармагенцтвы.
Так, знешнепалітычнае ведамства Францыі ўзначаліў былы міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыян. Кіраўніком МУС стаў мэр горада Ліёна Жэрар Калон. Міністэрства абароны ўзначаліла дэпутат Еўрапарламента Сільві Гулар.
15 мая нававыбраны прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назначыў прэм'ер-міністрам краіны Эдуара Філіпа. Да сваёй новай пасады 46-гадовы Эдуар Філіп быў мэрам горада Гаўр на паўночным захадзе Францыі.-0-