Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2016, 14:57

У Фларэнцыі 20 аўтамабіляў праваліліся пад зямлю

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На набярэжнай італьянскай Фларэнцыі прахожыя фатаграфуюць праваленую пад зямлю паркоўку разам з 20 аўтамабілямі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пашкоджанне стаянкі з дзясяткамі машын адбылося з-за прарыву трубы, у выніку чаго грунт праваліўся і ўтварылася яма памерам 7 на 200 м. Таксама вада з трубы затапіла ўтвораную яму. Ва ўсім гэтым і загразлі прыпаркаваныя на набярэжнай ракі Арна аўтамабілі.

Цяпер рух на месцы здарэння перакрыты. Тут працуюць паліцэйскія і супрацоўнікі камунальных службаў.

Як расказаў мэр горада Дарыа Нардэла, пацярпелых няма, але страты каласальныя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі