Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 красавіка 2021, 17:07

У Еўрасаюзе абавяжуць сацсеткі выключаць з кантэнту прапаганду тэрору на працягу гадзіны і без рашэння суда

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарэгістраваныя ў Еўрасаюзе інтэрнэт-платформы павінны выключаць з кантэнту тэрарыстычную прапаганду на працягу гадзіны пасля выяўлення і без рашэння суда. Адпаведная норма зацверджана Еўрапарламентам, паведамляе Deutsche Welle.

Гэта норма ўзмацняе адказнасць аператараў сацыяльных сетак, мэсэнджараў, відэахостынгаў і іншых інтэрнэт-платформ за кантэнт, які знаходзіцца пад іх кантролем, і можа быць уведзена ў дзеянне ўжо ў 2022 годзе. Яна датычыцца і такіх платформ, як Facebook і YouTube.

Прадстаўнік Еўрапарламента Патрык Які назваў інтэрнэт важнейшым інструментам і галоўным прыстанішчам тэрарыстаў, а еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан назвала адобраную норму моцным ударам па тэрарызме.

У 2017 годзе нямецкі Бундэстаг адобрыў законапраект, які абавязаў Facebook і іншыя сацсеткі выключаць паведамленні, якія змяшчаюць заклікі да нянавісці і недакладную інфармацыю. Згодна з прынятым дакументам, такія вялікія сацыяльныя сеткі, як Facebook, Twitter і YouTube, на працягу 24 гадзін пасля атрымання скаргі абавязаны выключаць з кантэнту проціпраўную інфармацыю, апублікаваную карыстальнікамі. У адваротным выпадку ім пагражаюць грашовыя штрафы памерам да 5 млн еўра. Акрамя таго, адміністратары сацсетак павінны раз у паўгода публікаваць спіс сцёртых паведамленняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі