Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2018, 14:08

У Эстоніі пасажырскі поезд сышоў з рэек, 9 чалавек шпіталізаваны

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Эстоніі пасажырскі поезд сутыкнуўся з грузавіком, дзевяць чалавек шпіталізаваны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на чыгуначную кампанію Eesti Raudtee.

Інцыдэнт адбыўся на пераездзе Кулна Хар'юскага павета за некалькі кіламетраў ад эстонскага горада Кейла. Пасля сутыкнення з грузавіком два вагодны поезда сышлі з рэек.

Вадзіцеля грузавіка ратавальнікі дасталі з кабіны з выкарыстаннем спецабсталявання. У медустанову дастаўлена 9 чалавек, у тым ліку вадзіцель і машыніст. Стан апошніх ацэньваецца як цяжкі.

Цяпер спецыяльныя службы займаюцца ліквідацыяй наступстваў аварыі. Рух паяздоў парушаны, па маршруце Кейла-Рыйзіперэ-Кейла пусцілі дадатковыя аўтобусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі