Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 ліпеня 2018, 13:51

У ДТЗ пад украінскім Жытомірам загінулі 10 чалавек

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ДТЗ з удзелам маршрутнага мікрааўтобуса і грузавіка ў Жытомірскай вобласці Украіны загінулі 10 чалавек, яшчэ 10 траўміраваны, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу абласной паліцыі.

Аварыя адбылася паблізу вёскі Глібочыцы. Мікрааўтобус накіроўваўся з Кіева ў Роўна.

"Па стане на 11:30 вядома, што ў ДТЗ 10 чалавек загінулі, яшчэ 10 з атрыманымі траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў медыцынскія ўстановы", - гаворыцца ў паведамленні.

На месцы аварыі знаходзяцца супрацоўнікі следча-аператыўнай групы Нацыянальнай паліцыі Украіны, ратавальнікі і медыкі. Абставіны здарэння яшчэ не ўстаноўлены.

Гэта ўжо другая вялікая аварыя ва Украіне за сёння. Раней паведамлялася, што 20 ліпеня а 5-й гадзіне раніцы на 289-м км аўтадарогі Кіеў-Адэса беларускі мікрааўтобус Адэса-Гомель сутыкнуўся з грузавіком. У выніку ДТЗ вадзіцель і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы, яшчэ 12 чалавек трапілі ў бальніцу. Следчыя ўстанавілі, што ўсе загінулыя і пацярпелыя ў ДТЗ - беларусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі