Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 кастрычніка 2017, 13:47

У час начной буры ў Балгарыі загінулі тры чалавекі

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час буры мінулай ноччу ў раёне горада Бургас на чарнаморскім узбярэжжы ў Балгарыі загінулі тры чалавекі і адзін знік без вестак. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-цэнтр МУС краіны.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага інстытута па метэаралогіі і гідралогіі Балгарскай акадэміі навук, у раёне горада Бургас за мінулыя суткі выпала да 168 мм ападкаў, у зоне дзеяння прадаўжаюць працаваць ратавальнікі і паліцыя.

Паводле даных МУС, самая складаная сітуацыя з-за праліўных дажджоў і выкліканай імі паводкі склалася ў раёне балгарскага Каменава, тут аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Акрамя таго, частковае бядотнае становішча аб'яўлена ў Сазопалі, Карнабаце і шэрагу іншых населеных пунктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі