Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 чэрвеня 2018, 16:48

У будучым войны будуць пачынацца з кібератак - Генеральны сакратар ААН

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Войны паміж краінамі ў бліжэйшым будучым будуць пачынацца з кібератак. Такое меркаванне выказаў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, выступаючы ў міжнародным дыскусійным клубе "Валдай", паведамляе ТАСС.

"Мы жывём у рэальнасці, якая пастаянна змяняецца, да якой не гатовы, - сказаў Антоніу Гутэрыш. - Я ўпэўнены, што ў хуткім часе, калі будзе вайна паміж дзвюма дзяржавамі, яна пачнецца з магутных кібератак".

Генсакратар ААН звярнуў увагу, што, хоць міжнароднае права прымяняльнае да кіберпрасторы, няма ўяўлення, як міжнароднае гуманітарнае права і канцэпцыя самаабароны могуць быць прымяняльныя да кіберканфліктаў. "Узнікла пустата ў пытанні, якое вельмі рэальнае, трэба над гэтым працаваць", - заявіў Антоніу Гутэрыш.

Генсек ААН таксама звярнуў увагу на развіццё штучнага інтэлекту і генетычнай інжынерыі. На яго думку, гэтыя рэчы адкрываюць шлях да фантастычных магчымасцей, але таксама нясуць і рызыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі