Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 снежня 2019, 10:04

У Бразіліі дзевяць чалавек загінулі ў таўкатні на дыскатэцы

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзевяць чалавек загінулі і сямёра пацярпелі 1 снежня ў выніку таўкатні на падпольнай дыскатэцы ў Сан-Паўла, паведамляе ТАСС са спасылкай на партал G1.

Паліцэйскі праводзілі аперацыю ў фавеле Параізопаліс. Іх абстралялі двое невядомых на матацыкле і паспрабавалі ўцячы ад праследавання ў натоўпе, які налічваў амаль 5 тыс. чалавек. Як адзначаецца ў паведамленні, перастрэлка справакавала паніку, людзі падалі на лесвіцы, а іншыя беглі па іх.

Фавелы - гарадскія трушчобы, якія характарызуюцца нізкім узровнем жыцця і высокім узроўнем злачыннасці. Забеспячэннем бяспекі ў гэтых раёнах займаюцца спецыяльныя падраздзяленні паліцыі, аднак уплыў наркамафіі застаецца там вельмі моцным. Высокі ўзровень злачыннасці ў Бразіліі з насельніцтвам 209,4 млн чалавек з'яўляецца адной з найбольш вострых праблем у краіне, аб чым сведчаць даныя шматлікіх сацапытанняў. Як паказалі вынікі аднаго з іх, 60 працэнтаў жыхароў Бразіліі асцерагаюцца выходзіць з дому ў вячэрні час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі