Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2017, 17:14

У Бельгіі затрыманы вадзіцель пры спробе ўехаць у натоўп

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бельгійскім Антверпене паліцыя затрымала вадзіцеля, які спрабаваў уехаць у натоўп, паведамляюць інфармагенцтвы.

На гэты момант вядома, што вадзіцель аўтамабіля - мужчына, як мяркуецца, выхадзец з Паўночнай Афрыкі. Ён спрабаваў уехаць у натоўп на гандлёвай вуліцы, аднак быў спынены ваеннымі.

Паведамляецца, што пры надглядзе ў салоне аўтамабіля была знойдзена зброя. Паліцыя лічыць, што затрыманы мужчына планаваў тэракт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі